Папа ўдзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі верніку з Расіі | | Друк | |
Святы Айцец |
31.03.2013 12:17 |
Увечары 30 сакавіка, падчас літургіі Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, Святы Айцец Францішак удзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі чатыром маладым людзям ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Кандыдатамі да прыняцця сакрамэнтаў былі расіянін, албанец, італьянец і амерыканец в’етнамскага паходжання. На заканчэнне ўрачыстага набажэнства Пантыфік удзяліў Апостальскае благаслаўленне. Таксама прагучаў старажытны гімн Каталіцкага Касцёла «Regina Caeli» («Каралева неба»). (AG) |