Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Арцыбіскуп Палья: у адгартацыі Amoris laetitia адчуваецца сімпатыя да сем’яў і вялікая надзея
Дзяржава Ватыкан
20.04.2017 11:30

У многіх мясцовых Касцёлах узніклі ініцыятывы накіраваныя на вывучэнне Апостальскай адгартацыі папы Францішка Amoris laetitia, што дазволіць рэалізацыю яе прынцыпаў у душпастырскай сферы, лічыць старшыня Папскай акадэміі Pro Vita і Вялікі канцлер Папскага інстытута Яна Паўла ІІ па праблемах сужэнства і сям’і.

19 красавіка споўнілася першая гадавіна з’яўлення гэтага дакумента Святога Айца Францішка. Ён стаў вынікам Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіў у кастрычніку 2015 г. у Ватыкане. У асамблеі прымалі ўдзел каталіцкія іерархі з усіх частак свету.

Паводле арцыбіскупа Вінчэнца Пальі, у свеце тэкст адгартацыі быў прыняты з вялікім энтузіязмам, бо людзі «адчуваюць у ім вялікую сімпатыю да сем’яў, а таксама вялікую надзею».

«Па прашэсці аднаго года яго плёны значныя, але, канешне, складанасць сітуацыі будзе яшчэ патрабаваць разважання, звязанага з рознымі культурнымі кантэкстамі. Напрыклад, трэба — гэта тое, што я бачу паўсюль, — пераасэнсаваць нанова падрыхтоўку да сужэнства, а яшчэ больш — і тут мы, відавочна, спазняемся — суправаджэнне маладых пар у першыя гады іх сужэнскага і сямейнага жыцця», — сказаў іерарх у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.

Былы старшыня Папскай рады па справах сям’і перакананы, што «няма ніякіх сумневаў адносна вучэння», змешчанага ў гэтай адгартацыі. Яно паклікана даць больш шырокую прастору для душпастырства. «Гэта патрабуе таго, каб пастыры зноў былі пастырамі. Каб былі ў стане адрозніваць сітуацыі, спадарожнічаць, слухаць», — сказаў арцыбіскуп Палья.

Паводле іерарха, першая сустрэча з Хрыстом Эўхарыстычным у выпадку «параненых сем’яў і тых, якія маюць праблемы», наступае праз сустрэчу з хрысціянскай супольнасцю, праз удзел у яе жыцці, дзякуючы чаму яны становяцца на новы шлях росту і навяртання.

«Трэба дапамагаць тым, хто мае цяжкасці стаць на ногі і ісці з дапамогай Божай ласкі», — лічыць старшыня Папскай акадэміі Pro Vita і Вялікі канцлер Папскага інстытута Яна Паўла ІІ па праблемах сужэнства і сям’і.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Таксама па тэме: Выйшла адгартацыя «Amoris Laetitia» па-беларуску.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дзяржава Ватыкан

27.04 11:28Ватыкан: кардыналу Ёзафу Ратцынгеру пагражалі смерцю пасля яго крытыкі тэалогіі вызвалення
20.04 11:30Арцыбіскуп Палья: у адгартацыі Amoris laetitia адчуваецца сімпатыя да сем’яў і вялікая надзея
11.04 15:05Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я»
05.04 16:14Кардынал Рабер Сара: «Людзі бяздумна давяраюць фінансам і медыя кіраваць сабой»
05.04 15:55Кангрэгацыя Веравучэння скіравала пасланне аб сужэнстве асоб, звязаных з лефебрыстамі
29.03 14:55Ватыканскі дыпламат: трэба вучыцца супрацьстаяць маніпуляванню рэлігіяй
28.03 08:39У Ватыкане адбылася сустрэча каталіцка-праваслаўнай групы па культуры
24.03 14:37Сведкі фацімскіх аб’яўленняў Франсішку і Жасінта будуць абвешчаны святымі
22.03 09:05У Ватыкане пройдзе форум на тэму Рэфармацыі
15.03 16:26Святы Пасад: вайна ў Сірыі — сведчанне краху міжнароднай палітыкі
  • 27.04.2017
  • 26.04.2017
  • 25.04.2017
  • 24.04.2017
  • 23.04.2017