У Ватыкане пройдзе ўручэнне прэмій Папскіх акадэмій | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
30.11.2016 08:20 |
6 снежня ў Ватыкане будуць уручаны прэміі Папскіх акадэмій. Уручэнне пройдзе ў межах мерапрыемства «Іскры прыгажосці для чалавечага аблічча гарадоў», арганізаванага Папскай радай па культуры. Прэміі Папскіх акадэмій сёлета атрымаюць два маладыя мастакі, як гаворыцца ў спецыяльным ватыканскім паведамленні. Ад імя Папы Францішка яе ўручыць Дзяржсакратар кардынал П’етро Паралін. Бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка прачытае спецыяльнае пасланне Святога Айца да ўдзельнікаў сустрэчы. |