Упершыню ў музеях Ватыкана выстаўлены творы Рэмбрандта | Друк |
Дзяржава Ватыкан
28.11.2016 08:24

Упершыню ў гісторыі ў Музеях Ватыкана праходзіць выстаўка твораў Рэмбрандта, знакамітага галандскага мастака XVII ст.

Экспазіцыю ўпрыгожаць гравюры і палотны са шведскага Музея Андэрса Цорна і амстэрдамскай калекцыі Крэмера.

Выстаўка праходзіць пасля экуменічнага візіту Папы Францішка ў Лунд і накіравана на ўмацаванне дыялогу паміж католікамі і пратэстантамі.

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі прац галандскага майстра адбылося 23 лістапада; наведвальнікі змогуць пабачыць шэдэўры мастацтва да 26 лютага.

Выстаўка ў Музеях Ватыкана была арганізавана пры садзейнічанні пасольстваў Швецыі і Нідэрландаў пры Святым Пасадзе, у супрацоўніцтве з Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by