Папскія жандармы дапамагаюць ахвярам землятрусу ў Італіі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
25.08.2016 17:01

Ватыканскія жандармы дапамагаюць у пераадоленні наступстваў землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі. Група з шасці ахоўнікаў парадку з Ватыкана выехала ў зону бедства 25 жніўня.

Яны задзейнічаны ў пошуку ахвяр трагедыі і аказанні ім дапамогі. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

24 жніўня Святы Айцец накіраваў на тэрыторыю, якая найбольш пацярпела ад землятрусу, групу з шасці ватыканскіх пажарнікаў. У супрацоўніцтве з Грамадзянскай абаронай Італіі яны выконваюць там аналагічную місію.

Колькасць ахвяр разбуральнай прыроднай з’явы вырасла да 240 чалавек. Выратавальныя працы ідуць кругласутачна. Насельніцтва іншых рэгіёнаў Італіі праяўляе салідарнасць, збіраючы грошы і неабходныя рэчы для пацярпелых.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by