Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад у ААН пра жудаснасць тэрарызму
Дзяржава Ватыкан
02.07.2015 15:12

З 2000 г. у пяць разоў павялічылася колькасць ахвяр тэрарызму. Асабліва ў апошнія два гады актывізаваліся забойствы нявінных людзей ісламскімі групоўкамі, як, напрыклад, “ISIS” і Бока Харам у Нігерыі. Гэта адбываецца асабліва ў некалькіх рэгіёнах. У 2013 г. ажно 82% ахвяр тэрарыстаў прыпадае на пяць краін: Ірак, Афганістан, Пакістан, Нігерыю і Сірыю. Гэтыя драматычныя лічбы прывёў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе арцыбіскуп Сільвана Тамазі падчас сесіі Савета ААН па правах чалавека на тэму наступстваў тэрарызму.

Папскі дыпламат асудзіў тэрарыстычныя акты, і, перш за ўсё, учыненыя ў імя рэлігіі, цытуючы словы Папы Францішка, сказаныя ў студзені гэтага года да дыпламатаў, што рэлігійны фундаменталізм, яшчэ перад непрыняццем чалавечай істоты, дапускаючы страшную разню, адкідвае Бога, абмяжоўваючы Яго да ролі ідэалагічнага апраўдання.

Арцыбіскуп Тамазі таксама адзначыў трагічныя гуманітарныя і сацыяльныя наступствы тэрарызму. Ён, па словах іерарха, пагарджае нявінным жыццём, якое з’яўляецца самым асноўным правам чалавека; не прызнае годнасці сваіх ахвяр, парушаючы чаргова ўсе іх правы, уключаючы свабоду думкі, сумлення і адукацыі; выклікае хвалі бежанцаў, гандаль людзьмі і незаконны гандаль зброяй, знішчае школы, рэлігійныя будынкі і помнікі, разбурае гісторыю і культуру; прыводзіць да палітычнай нестабільнасці.

Такім чынам, Святы Пасад перакананы ў неабходнасці палітычнага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і яго прадухіленні. Прычым, тут нельга абмяжоўвацца толькі да ваенных дзеянняў; заўсёды прыярытэтнае месца павінна займаць карысць ахвяр, сказаў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.