Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кансісторый у Ватыкане: чатыры новыя святыя
Дзяржава Ватыкан
27.06.2015 20:11

27 чэрвеня Папа Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Кансісторый пачаўся цэлебрацыяй Літургіі гадзін.

Падчас яго былі разгледжаны справы благаслаўлёных: кс. Вінчэнца Гросі, дыяцэзіяльнага святара з Італіі; іспанкі сястры Марыі ад Беззаганнага Зачацця з Кангрэгацыі Сясцёр Таварыства Крыжа; свецкіх вернікаў з Францыі Мары-Зэлі і Луі Мартэнаў, бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса.

Падчас кансісторыя Папа пастанавіў, што гэтыя благаслаўлёныя будуць запісаны ў Кнізе святых.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.