Дзяржаўны Сакратар Папы прыме ўдзел у Саміце Амерык | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
24.03.2015 12:56 |
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы кардынал П’етро Паралін прыме ўдзел у Саміце Амерык – сустрэчы дзяржаўных лідараў краін амерыканскіх кантынентаў, якая пройдзе 10-11 красавіка ў Панаме. Раней Апостальская Сталіца ніколі не была прадстаўлена на гэтым мерапрыемстве на ўзроўні Дзяржсакратара. Падобныя форумы праводзяцца кожныя два-тры гады па ініцыятыве Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў з мэтай фарміравання агульнай стратэгіі ў вырашэнні праблем, якія стаяць перад краінамі рэгіёна. Панамскі саміт стане сёмым за ўсю гісторыю іх правядзення. (AG) |