Асабістыя падарункі Папы Францішка разыграюць на дабрачыннай латарэі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
20.11.2014 18:46

Асабістыя падарункі Папы Францішка, атрыманыя ім з пачатку яго пантыфікату, выстаўлены ў якасці прызоў «Латарэі на карысць дабрачыннай справы Святога Айца».

Як паведамляе БЕЛТА, сярод прызоў дабрачыннай латарэі — аўтамабіль Fiat Panda у поўнай камплектацыі, веласіпеды, наручныя гадзіннікі, сотавыя тэлефоны, планшэты, відэакамеры, дарагія аўтаручкі, сумкі, розныя безправадныя гаджэты і кава-машына. Для ўдзелу ў латарэі неабходна набыць білет коштам у 10 еўра.

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу бедным і патрабуючым.

Білеты можна набыць у розных кропках на тэрыторыі Ватыкана. Падарункі будуць уручаны 8 студзеня 2015 года ў прысутнасці натарыуса і некалькіх афіцыйных прадстаўнікоў Ватыкана.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by