Абвешчана тэма Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у 2015 г. | Друк |
Дзяржава Ватыкан
13.10.2014 14:27

«Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце» — так будзе гучаць тэма XVI Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая адбудзецца ў 2015 г. у Ватыкане.

Сесія пройдзе з 4 па 25 кастрычніка, праінфармаваў генеральны сакратар біскупскай асамблеі кардынал Ларэнца Балдзісэры.

Іерарх нагадаў, што ў гэтай будучай сустрэчы прыме ўдзел больш сінадальных айцоў, чым у сёлетняй. Яны будуць абраны асобнымі епіскапатамі, у залежнасці ад іх колькаснага складу.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by