Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў
Дзяржава Ватыкан
09.09.2014 16:45

9 верасня 2014 г. быў апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у канктэксце евангелізацыі”, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка. Паводле дакумента, распаўсюджанага Генеральным сакратарыятам Сіноду, у яго працах будуць прымаць удзел 253 чалавекі.

Самую вялікую групу – больш за 190 удзельнікаў – складаюць сінадальныя айцы. Сярод іх 25 кіраўнікоў ведамстваў Рымскай Курыі і 114 прадстаўнікоў Канферэнцый Біскупаў: 36 з Афрыкі, 24 з Амерыкі, 18 з Азіі, 4 з Акіяніі і 32 з Еўропы, сярод якіх Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Іншых удзельнікаў – 62, у іх склад уваходзяць 8 братэрскіх дэлегатаў, сярод якіх старшыня Аддзела знешніх цакроўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён. Усходнія Касцёлы будуць прадстаўлены 13 іерархамі.

У сесіі прымуць удзел таксама 14 сужэнскіх пар: 13 у якасці слухачоў, без права голасу, і адна пара ў якасці экспертаў. Сярод членаў, прызначаных для ўдзелу ў форуме Папам Францішкам, – кс. Антоніо Спадара, вядомы ў Італіі эксперт у галіне сучасных СМІ, блогер і галоўны рэдактар езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”.

На працягу двух тыдняў удзельнікі будуць абмяркоўваць працоўны дакумент ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, распаўсюджаны ў чэрвені 2014 г. Асамблея з’яўляецца прамежкавым этапам у абмеркаванні праблемы душпастырскіх выклікаў, звязаных з сям’ёй. Яго кульмінацыяй стане XIV Генеральны звычайны Сінод Біскупаў на тэму “Езус Хрыстус адкрывае таямніцу і пакліканне сям’і”, які пройдзе 4-25 кастрычніка 2015 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.