Завяршылася місія спецыяльнага пасланніка Папы ў Іраку | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
20.08.2014 16:12 |
Падчас падарожжа Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю на акаўнце Пантыфіка ў “Твітэры” штодзённа з’яўляліся заклікі да міру ў Іраку і просьбы аб малітве за насельніцтва гэтай краіны. Кожны дзень Папа атрымліваў інфармацыю аб дзейнасці свайго спецыяльнага пасланніка ў Іраку кардынала Фернандо Філоні і маліўся за яго падчас Імшы ў катэдральным касцёле Сеула. 20 жніўня 2014 г. кардынал завяршыў сваю місію ў Іраку і вярнуўся ў Рым. Напярэдадні вяртання іерарх сустрэўся ў Багдадзе з Прэзідэнтам Ірака Фуадам Масумам і ўручыў яму пасланне Папы Францішка. Кардынал распавёў, што сустрэча была вельмі сардэчнай, ён пазнаёміў кіраўніка дзяржавы са зместам сваёй місіі і падкрэсліў, што яго візіт быў не палітычным, а гуманітарным. (AG) |