Першая Кантакты Мапа
«L’Osservatore Romano» аб ролі жанчыны ў Касцёле
22.07.2010 10:38

«Няма такой сітуацыі, дзе б патрабавалася дапамога, ішла гаворка аб няроўнасці або крызісе эканамічным ці грамадскім, на якую не звярнула б увагу Фламінія Джаванэллі, першая свецкая асоба, прызначаная намеснікам сакратара Папскай рады „Iustitia et Pах“», — гаворыцца ў чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano». У выданні змешчана інтэрв’ю з Фламініяй Джаванэллі на тэму дзейнасці Папскай рады, а таксама месца жанчыны ў Касцёле.

«Касцёл я бачу на руках Яна Паўла ІІ і Маці Тэрэзы з Калькуты, — апавядае ў інтэрв’ю намеснік сакратара ватыканскага ведамства. — Я думаю таксама аб шматлікіх сёстрах законных, якія ў сваіх супольнасцях практыкавалі не толькі міласэрнасць, але таксама ўпраўлялі гаспадаркай, стваралі шпіталі, а перш за ўсё падтрымлівалі ў духоўным жыцці сваіх сябровак, цешачыся ўсведамленнем сваёй працы. Існуюць і іншыя сферы жыцця Касцёла, у якіх жанчына выконвае вядучую ролю, напрыклад духоўнае кіраўніцтва».

«Калі сакрамэнт пакаяння і паяднання мае выключнае значэнне для хрысціяніна, таму што яднае яго з Богам, — працягвае Фламінія Джаванэллі, — то мае фундаментальнае значэнне і духоўнае кіраўніцтва: разуменне, усведамленне таго, што грэх быў нам прабачаны, не заўсёды нараджае пачуццё, што мы атрымалі прабачэнне. Наколькі ж важная тады дапамога іншага чалавека, што дапамагае нам распазнаць план, які Пан мае для кожнага. Менавіта такую дапамогу можа аказаць жанчына, якая з’яўляецца асабліва ўражлівай і чуйнай».

«Я лічу, што наданне большай увагі духоўнаму кіраўніцтву магло б адначасова ўзмацніць ролю жанчыны ў Касцёле», — адзначае Фламінія Джаванэллі.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...