Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У новых «Падарожжах дылетанта» — маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.05.2017 15:41

На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах пахаваны адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.

Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах напачатку XV стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся.

Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога — 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае касцёлу, што знаходзіцца ў Гервятах. Касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю.

Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам. Тут жылі праваслаўныя, католікі, пратэстанты, яўрэі, мусульмане, стараверы.


Відзаўскі край — бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага. Тут знаходзіцца яго магіла. Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Падчас вайны 1812 года ў Відзах знаходзілася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней ў мястэчку адбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.

Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

Таісія Пажогіна
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

16.05 15:41У новых «Падарожжах дылетанта» — маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі
15.05 17:06Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў каталіцкія парафіі ў Віцебску
13.05 21:26Апостальскі Нунцый у санктуарыі Маці Божай у Шуміліне: «Кожны з нас абраны для асаблівай місіі у сем’ях, Касцёле і грамадстве» (+фотарэпартаж)
10.05 12:23«Бог не хацеў, каб чалавек ведаў пра зло»: рэкалекцыйны курс на тэму духоўнай барацьбы прайшоў у Оршы
04.05 08:54У Росіцы прайшла сустрэча сем’яў
25.04 12:49У Віцебскай дыяцэзіі будзе рэалізаваны праект «Віцебскі арганны шлях»
24.04 18:27Пра ролю Беларусі ў распаўсюджванні Божай Міласэрнасці разважалі ў катэдры ў Віцебску
17.04 11:40Біскуп Буткевіч падчас рэзурэкцыі: у нашым свеце трэба быць моцна перакананымі ў існаванні Уваскрослага Збаўцы
17.04 09:54Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: магіла Езуса стала кропкай адліку новага жыцця
13.04 17:49Імша Хрызма ў Віцебску: святарства па сваёй прыродзе рэалізоўваецца ў духу служэння і ахвяры (+фотарэпартаж)