Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Майстар-клас па мультыплікацыі для дзяцей правяла ў Падсвіллі госця Міжнароднага кінафестываля «Magnificat»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
01.09.2015 18:46
Cтварэнню дзіцячага мультыплікацыйнага фільма пра асобу святога Юрыя быў прысвечаны майстар-клас у сярэдняй школе ў в. Падсвілле Глыбоцкага раёна, які правяла Яна Поляк з Любліна (Польшча). Дзіцячая майстэрня прайшла ў межах Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».

Упершыню падобнае мерапрыемства прайшло ў мінулым годзе, калі з дзецьмі працавалі мультыплікатары з Масквы Аляксандр Зайцаў і Марыя Кузняцова. Майстар-клас вельмі спадабаўся дзецям, таму сёлета падобную практыку вырашылі паўтарыць.
 
Чытайце таксама:
Творчасць, якая не мае межаў
 
Гэтым разам падручным матэрыялам для стварэння мультыплікацыйнага фільма была соль. «Гэта вельмі танны матэрыял, і, у адрозненне, напрыклад, ад спецыяльных фарбаў, соль ёсць у кожнай хаце», — кажа мультыплікатар Яна Поляк.
 
 
Што датычыць постаці святога Юрыя як выбару на героя мультыплікацыйнага фільма, Яна Поляк падкрэслівае, што гэты святы лічыцца апекуном земляробаў, яго аднолькава шануюць як сярод католікаў, так і праваслаўных, што вельмі актуальна для Беларусі.  
 
 
 
«Я вельмі задаволена вынікамі гэтага майстар-класа, — дадае жанчына. — Дзеці былі вельмі творчыя і ахвотна працавалі». 

Падобныя майстар-класы Яна Поляк ужо неаднаразова праводзіла для школьнікаў у Польшчы і Аўстрыі, цяпер жа набыла і новы досвед працы з дзецьмі ў Беларусі — «хаця дзеці ўсюды аднолькавыя, бо цягнуцца пазнаць нешта новае і незвычайнае, акрамя гэтага, яны яшчэ не скаваны пэўнымі стэрэатыпамі, што вельмі дапамагае ў раскрыцці іх творчых здольнасцяў. Але самае галоўнае — творчасць не мае межаў, творчыя людзі не маюць моўных бар’ераў, бо мова творчасці інтэрнацыянальная».

40 секунд для шэдэўра

«За некалькі гадзінаў працы дзеці стварылі 40 секунд мультыплікацыйнага фільма — гэта добры вынік нават для прафесійных мультыплікатараў, а тут — пачаткоўцы», — працягвае Яна Поляк.
 
 
Вельмі пазітыўна гэты майстар-клас ацанілі і ягоныя непасрэдныя ўдзельнікі — школьнікі. Таня Шаўчонак расказвае, што шмат чула пра святога Юрыя ў нядзельнай школе, што яе вельмі зацікавіла тэхніка мультыплікацыі і дома яна хацела б ствараць нешта падобнае.
 
Ліда Купрыкава падкрэслівае, што зусім нескладаная на першы погляд справа насамрэч куды цяжэйшая, але дзяўчынка вельмі задаволена і вынікі сумеснай працы яе вельмі парадавалі. Вася Піскуновіч прызнаецца, што вельмі любіць маляваць, таму майстар-клас стаў для яго вельмі карысным і пазнавальным. 

Ужо некалькі гадоў Яна Поляк супрацоўнічае з даследчым цэнтрам у мясцовасці Сейны, на памежжы Літвы і Польшчы.
 
У межах гэтага супрацоўніцтва рэжысёр стварыла ўжо 16 мультыплікацыйных фільмаў, задача якіх у рэкламе агульнанацыянальных каштоўнасцяў. Таму гэты майстар-клас пераклікаецца з той працай і заданнем, якія выконвае майстар мультыплікацыі сёння.  

Яна Поляк выкладае анімацыю і мультымедыйную графіку ва ўніверсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне і ў польска-японскай Вышэйшай школе камп’ютарных тэхнік у Варшаве, з’яўляеццца аўтарам каля 100 анімацыйных фільмаў. Вялікую частку сваёй працы яна прысвячае заняткам з наймалодшымі творцамі.

Кацярына Лаўрыненка, фота аўтара
      
      
    

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў