Падзеі, якія чакаюць Касцёл у Віцебскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
01.04.2015 12:12

31 сакавіка ў будынку Віцебскай дыяцэзільнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, падчас якой іерарх распавеў аб асноўных падзеях, што пройдуць у Віцебскай дыяцэзіі на працягу гэтага года.

16 мая 15-годдзе свайго існавання адзначыць каталіцкая дабрачынная арганізацыя Віцебскай дыяцэзіі «Карытас».

21-23 мая ў Віцебску пройдзе чарговая, ужо 11-я, Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце».

6 чэрвеня вуліцамі Віцебска пройдзе працэсія Божага Цела.

3-4 ліпеня ў Будслаўскім санктуарыі ў чарговы раз збяруцца вернікі з усёй Беларусі, сярод якіх будуць і вернікі Віцебскай дыяцэзіі.

29 ліпеня ў Браслаўскім санктуарыі распачнецца чарговая дыяцэзіяльная сустрэча моладзі.

7-8 жніўня ў Росіцы пройдуць урачыстасці, калі вернікі ў чарговы раз ушануюць подзвіг благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны.

21-22 жніўня ў Браслаўскім санктуарыі пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Маці Божай Валадарцы Азёраў.


Кацярына Лаўрыненка
Фота аўтара
 
© 2003-2024 Catholic.by