Сустрэча моладзі адбылася ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.10.2014 12:53

18 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне прайшла сустрэча моладзі. Сустрэчу праводзіў а. Шымон Фарайтэр ОМІ з шумілінскай парафіі.

Асноўнай тэмай сустрэчы было сем галоўных грахоў, пра якія распавяла сястра эўхарыстка Таццяна з Браслава. Манахіня расказала таксама аб тым, як змагацца з гэтымі грахамі ў сучасным свеце.

Сустрэча распачалася фільмам “Все будет хорошо”. Пасля моладзь сабралася пры вогнішчы, дзе сабраныя мелі магчымасць пазнаёміцца. Цікавыя фільм і канферэнцыя законнай сястры, малітва, асабістая размова з Езусам спрыялі духоўнаму ўмацаванню кожнага з удзельнікаў.

Сюрпрызам для маладых вернікаў стала тое, калі да іх далучыўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх узначаліў святую Імшу і паразмаўляў з моладдзю.

Анастасія Даўгілава, AG

 

 

 
© 2003-2024 Catholic.by