У Шуміліне адзначылі Дзень Маці Божай Фацімскай | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
14.09.2014 14:55

Святкаванне Дня Маці Божай у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвы Вяночкам да Божай міласэрнаці.

Урачыстасць у санктуарыі прайшла 13 верасня.

Святая Імша з нагоды ўрачыстасці, у якой прынялі ўдзел а. Ежы Катоўскі ОМІ і а. Анджэй Юхневіч ОМІ, а таксама кс. Алег Півавар,  распачалася ў 18.00. Узначаліў Імшу кс. Ян Кароткін. Гамілія айца Ежы Катоўскага перанесла нас у далёкі 1917 год, калі краіны Еўропы палалі ў агні Першай сусветнай вайны, а ў далёкай Партугаліі адбыўся цуд, і Дзева Марыя аб’явілася пастушкам…


Урачыстасць сваім спевам упрыгожыў мясцовы хор. Пасля святой Імшы вернікі прайшлі урачыстай працэсіяй вакол касцёла, несучы фігуру Маці Божай Фацімскай. Гэтаму спрыяла цудоўнае цёплае восеньскае надвор’е. А напрыканцы свята яго ўдзельнікаў чакаў сціплы, але cмачны пачастунак, падрыхтаваны парафіянамі.

Юрый Панін

 
© 2003-2024 Catholic.by