У Мінску абмяркуюць дасягненні медыцыны праз прызму хрысціянскай маралі | Друк |
Грамадства
21.10.2011 17:04

Міжнародная міжканфесійная канферэнцыя «Дасягненні навукі і хрысціянская мараль» пройдзе 22 кастрычніка 2011 г. у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Раў. Галоўнай тэмай стануць новыя рэпрадуктыўныя тэхналогіі ў медыцыне і іх рэлігійна-этычная ацэнка з хрысціянскага пункту гледжання.

У ходзе форуму будуць прадстаўлены адносіны галоўных хрысціянскіх канфесій адносна захавання Божага стварэння, дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, кланавання, прымянення новых метадаў лячэння, трансплантацыі чалавечых органаў.

У працоўных групах удзельнікі канферэнцыі правядуць дыскусію на тэмы: «Новыя магчымасці медыцыны і хрысціянская мараль» і «Новыя магчымасці медыцыны і прававыя пытанні».

 
© 2003-2024 Catholic.by