Польскі біскуп Станіслаў Будзік наведаў каталіцкія парафіі Гомельшчыны | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
03.04.2017 17:16 |
1-2 красавіка Гомельскую вобласць наведаў арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік. Польскі іерарх прыехаў у Беларусь, каб паглядзець на плён служэння ў Беларусі трох святароў Люблінскай архідыяцэзіі — кс. Славаміра Ласкоўскага, кс. Тадэвуша Саморэка і кс. Яцэка Бараўца. Іерарх наведаў парафіі ў Гомелі, Светлагорску і Петрыкаве, гомельскі Дом Міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы і дзіцячую вёску для інвалідаў, пабудаваную каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць». |