У семінарыі ў Пінску адбыліся рэкалекцыі і ўступныя экзамены | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.08.2015 21:57

31 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя тэме распазнання паклікання. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел трыццаць два юнакі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.

Дзякуючы насычанай праграме, якая ўключала, між іншым, штодзённую адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыі і сумесную малітву, маладыя людзі маглі паглыбіцца ў разважанне над уласным жыццём і распазнаць дарогу, на якую іх кліча Пан.



 

Заключным акордам духоўнай сустрэчы сталі ўступныя экзамены на першы год навучання. У гэтым навучальным годзе да семінарыйнай супольнасці далучыцца адзін юнак з Пінскай дыяцэзіі. Уладзіслаў Козел нарадзіўся 17 мая 1998 г. у вёсцы Нямержа Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, апошнія гады жыве ў Баранавічах, належыць да маладой парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай у гэтым горадзе.

Семінарыйная супольнасць жадае, каб гарачая малітва вернікаў аб пакліканнях да службы Богу і Касцёлу дадала адвагі тым, каго кліча Гаспадар жніва, і стараннасці тым, хто ўжо знаходзіцца на дарозе да святарства.

Кс. Уладзімір Русак

Фота Паўла Трона

 


 
© 2003-2024 Catholic.by