Біскуп Казімір Велікаселец наведвае з душпастырскім візітам жыллё гомельскіх католікаў | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
14.01.2014 15:13

Традыцыйна ў пачатку года каталіцкія святары наведваюць вернікаў з душпастырскім візітам, падчас якога асвячаюць іх дамы і кватэры. Падчас «каляды» дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і вікарый гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці кс. Дамінік Шыманскі наведалі ўжо дзясяткі сем'яў.

Абрад асвячэння жылля складаецца з невялікай малітвы святара разам з гаспадарамі дома і акрапленнем святой вадой.

Біскуп Казімір Велікаселец у першую чаргу наведвае католікаў Савецкага раёна Гомеля. Запіс на асвячэнне жылля працягваецца.

Паводле сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by