Першая Кантакты Мапа
Бернардыны з Літвы здзейсняць роспіс галоўнага абраза гомельскага касцёла
29.07.2010 12:23

У касцёле Нараджэння Маці Божай у Гомелі (Пінская дыяцэзія) змешчаны стацыі Крыжовага шляху, вырабленыя бернардынамі з Літвы. Падчас візіту пробашча гомельскай парафіі кс. Славаміра Ляскоўскага ў бернардынскі кляштар у Літве была заключана дамоўленасць аб тым, каб зрабіць роспіс алтарнай часткі і галоўнага абраза беларускай святыні.

Пасля заканчэння прац на сцяне за алтаром, дзе цяпер знаходзіцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, з’явіцца вялікая фрэска. Аб гэтым паведамляецца на сайце гомельскай парафіі.

«Літоўскія госці зробяць роспіс карціны Нараджэння Божай Маці, таксама будуць намаляваны выявы святога Андрэя і святога Пятра, каб паказаць адзінства Цэркваў Усходу і Захаду. Пакуль невядома, калі дакладна распачнуцца працы, аднак ёсць надзея паспець да бліжэйшага Вялікадня. Тады касцёл, нарэшце, больш-менш набудзе той выгляд, які быў задуманы з самага пачатку», — адзначыў пробашч парафіі кс. Славамір Ляскоўскі.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...