Першая Кантакты Мапа
Гомель: канцэрт хору з Шатландыі
28.06.2010 10:53
У мінулыя выхадныя парафіянаў гомельскага касцёла Нараджэння Маці Божай (Пінская дыяцэзія) парадавалі сумесным выступленнем народная харавая капэла «Дзянніца» Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны і хор капліцы універсітэта Абердзіна (Шатландыя), прымеркаваны да 20–годдзя ўстанаўлення сяброўскіх адносін паміж імі.

У канцэрце прагучалі ўрыўкі з «Рэквіема» Вольфганга Амадэя Моцарта, кампазіцыя Сяргея Рахманінава «Багародзіца Дзева, радуйся» і іншыя творы. Перад пачаткам выступлення пробашч парафіі кс. Славамір Ляскоўскі заклікаў слухачоў адкрыць свае сэрцы на музыку: «Дазвольце ўвайсці сабе ў той свет, які Бог падараваў нам. Зараз мы пачуем тое, што было створана пад уплывам Божага Духа».

Кіраўнікі гомельскага і абердзінскага калектываў выказалі найлепшыя пажаданні пробашчу парафіі і падзякавалі за прадстаўленне памяшкання касцёла.

Хор капліцы абердзінскага універсітэта — адзін з найстарэйшых музычных калектываў Шатландыі. Яго ўдзельнікі — паслядоўнікі хора вікарыяў, заснаванага ў канцы XV ст. Сучасны хор капліцы складаецца з 30 спевакоў, ён быў заснаваны ў 1891 г. для спеваў на літургіях ва універсітэце, якія ў цяперашні час праводзяцца штотыдзень. Кіраўнік і дырыжор калектыву — доктар філасофскіх навук, кампазітар і арганіст Роджэр Уільямс.
Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...