|
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску праводзіць набор навучэнцаў |
|
10.06.2010 12:49 |
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў на 2010/2011 навучальны год. Прыём дакументаў распачынаецца з 1 чэрвеня.
Прыём дакументаў праводзіцца:
1. у рэктараце семінарыі (г. Пінск, вул. Леніна, 16): штодзённа з 1 чэрвеня па 26 жніўня 2010 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзелі);
2. для кандыдатаў з Віцебскай дыяцэзіі: 24 чэрвеня і 27 ліпеня — курыя Віцебскай дыяцэзіі, (вул. Чкалава, 52/1–21) з 9.00 да 16.00, 17–18 жніўня — Пятроўшчына.
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- уласнаручна напісаную заяву аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй, чаму хоча вучыцца ў семінарыі
- уласнаручна напісаную аўтабіяграфію
- атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
- пасведчанне аб хросце
- пасведчанне аб канфірмацыі
- характарыстыку ад пробашча
- пасведчанне аб удзеле ў катэхізацыі
- медыцынскую даведку (форма 086)
- пашпарт і яго ксеракопію (старонкі 31–33)
- ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопію
- 4 фотаздымкі (памер 3х4)
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 1653 5 41 45
|
|
|
Архіў >>>
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.