| У пінскай семінарыі завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі |
| 19.03.2010 12:11 |
|
У духоўных канферэнцыях і гаміліях падчас святой Імшы рэкалекцыяніст звяртаў увагу на тое, што прыпавесць пра марнатраўнага сына паказвае развіццё адносін Бога і грэшніка. У вобразе малодшага сына, па словах святара, кожны чалавек можа распазнаць сябе ў момант граху, тады, калі мы хочам прысвоіць тое, што належыць Богу. «Мы гатовы назваць чужыя грахі, асабліва нашых кіраўнікоў, але толькі не свае», — падкрэсліў падчас адной з канферэнцый кс. Стэцкевіч, адзначыўшы пры гэтым, што шчаслівым з’яўляецца той грэшнік, які ведае шлях да міласэрнага Бога, і, прызнаўшы свае грахі, вяртаецца ў дом Айца. Бог — Айцец Нябесны — заўсёды чакае кожнага, хто выбраў няправільны шлях. Як адзначыў рэкалекцыяніст, Бог жадае, каб мы не зайздросцілі навяртанню іншых падобна старэйшаму брату з евангельскай прыпавесці. Падчас набажэнства Божага слова члены семінарынай супольнасці разважалі над размовай Езуса і самаранкі (гл. Ян 4, 5–42), у якой Хрыстус паказвае сябе жанчыне як крыніцу вечнага жыцця, у параўнанні з якой зямныя даброты адыходзяць на другі план. Клерык Кірыл Бардонаў |
| Фотарэпартаж |
|
|




18 сакавіка 2010 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску завяршыліся трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі. У аснове духоўных практыкаванняў, якія правёў кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, былі разважанні аб прыпавесці Езуса пра марнатраўнага сына.
для друку