У Беларусі з’явілася духоўная SMS-раcсылка | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
08.10.2012 12:05
Цытаты са Святога Пісання і выказванні святых, а таксама даты праваслаўных святаў цяпер можна атрымаць у SMS-паведамленні.

Ініцыятарам акцыі з’яўляецца клірык храма Андрэя Першазваннага ў Мінску Георгій Бароўка. Мітрапаліт Філарэт падтрымаў і благаславіў ініцыятыву. Як паведамляе агенцтва навінаў Белтэлерадыёкампаніі, паслугай можна будзе карыстацца з 8 кастрычніка. Паведамленне будзе змяшчаць 180 сімвалаў. Падпіска на месяц будзе каштаваць 9900 бел. руб. Атрыманыя сродкі пойдуць на будаўніцтва духоўна-асветніцкага цэнтра пры храме.

(SZh)
 
© 2003-2024 Catholic.by