Мітрапаліт Філарэт благаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
03.11.2010 12:37
2 лістапада 2010 г., у рамках наведвання Гродзенскай епархіі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт благаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы ў Гродне. У першай палове дня ў гэтай святыні Мітрапаліт узначаліў літургію, а пасля прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай рэканструкцыі дадзенага старажытнага помніка архітэктуры.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Царквы і Міністэрства культуры, архітэктары і праекціроўшчыкі. Мітрапаліт Філарэт звярнуўся да прысутных і акрэсліў пазіцыі Царквы адносна аднаўлення помніка архітэктуры XII ст.

Архітэктары плануюць паўтарыць элементы гродзенскай архітэктурнай школы і ўзнавіць будаўнічы матэрыял XII ст. Святыня пабудавана на стромкім беразе Нёмана. У 1853 г. у выніку апоўзня абрушылася паўднёвая і частка заходняй сцяны. Пасля рэстаўрацыі гэтую частку зрабілі драўлянай. Менавіта ёй і жадаюць надаць першасны выгляд.


 
© 2003-2024 Catholic.by