| Распрацавана праграма факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа» |
| 05.02.2010 13:03 |
|
Як паведамляе БЕЛТА, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ўжо распрацаваны курс лекцый для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ «Методыка выкладання рэлігіязнаўства ў сярэдняй школе». Дадзены курс прайшоў неабходнае рэцэнзаванне ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Інстытуце імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. Увядзенне гэтых курсаў дапускае Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2011–2015 гг. У 2009 г. у 30 школах Мінска і Мінскай вобласці ўжо адбывалася выкладанне падобных факультатыўных курсаў: «Асновы Праваслаўнай культуры», «Духоўныя асновы культуры», «Культура і рэлігія». |





Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі Экзархат падрыхтавалі праграму факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа», — пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Распрацаваная праграма заняткаў факультатыўнага тыпу арыентавана для вывучэння ў 1–11 класах сярэдняй школы. У бліжэйшы час яна будзе накіравана ў Нацыянальны інстытут адукацыі.