Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Беларусі плануецца факсімільнае выданне пісьмовых помнікаў XII–XIII стст.
Беларуская Праваслаўная Царква
10.11.2009 13:16

Выдавецтва Беларускага Экзархату па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта плануе факсімільнае аднаўленне некаторых старажытных пісьмовых помнікаў: «Полацкага Евангелля» (XII ст.), «Супраслеўскіх Ірмалогій», «Лаўрышэўскага Евангелля» (XII–XIII стст.).

Выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага Экзархату Уладзімір Грозаў падкрэслівае, што дадзены праект з’яўляецца працягам супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па вяртанні гістарычных, духоўных, культурных каштоўнасцяў.

«Такім чынам гэту скарбніцу, гэтыя каралі вялікіх духоўных помнікаў у факсімільным выглядзе мяркуецца вярнуць на радзіму, даць доступ навуковай грамадскасці, якая цікавіцца, распрацоўвае гэтыя пытанні, шматлікім энтузіястам і людзям, якія любяць і цікавяцца гісторыяй», — адзначыў Уладзімір Грозаў.Дырэктар выдавецтва патнфармаваў, што факсімільныя выданні будуць прадстаўлены і ў электроннай версіі,  таму што «бясцэнныя скарбы, якія раскіданы па ўсім свеце, належаць нашаму народу, павінны служыць нашаму народу, духоўнаму аднаўленню нацыі».

Факсімільнае выданне «Полацкага Евангелля» плануецца здзейсніць да святкавання 1150-годдзя Полацка, якое горад адзначыць у 2012 г.







 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.