У мінскім Чырвоным касцёле можна атрымаць кансультацыю псіхолага | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.04.2017 15:22

У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску (пл. Незалежнасці, 15) працуе хрысціянскі псіхолаг. Псіхалагічную кансультацыю па сямейных і іншых пытаннях могуць атрымаць усе жадаючыя.

Кансультацыі праводзіць Таццяна Палхоўская, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю па спецыялізацыях «Псіхалагічнае кансультаванне. Сямейная тэрапія». Таццяна скончыла праграму Nest па працы з людзьмі, якія перажылі фізічнае, сексуальнае ці эмацыйнае насілле. Мае першую ступень кваліфікацыі Гештальт Інстытута, а цяпер праходзіць праграму па групавой псіхатэрапіі. Працуе па пытаннях сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, памежных эмацыйных станаў, пошуку псіхалагічных рэсурсаў, самаразвіцця і інш.

Па пытаннях адносна кансультацый звяртацца па тэлефоне:
+ 37529 561 58 08 Таццяна

Паводле ave-maria.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by