Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB стаў госцем каляднага канцэрта дзіцячых мастацкіх школ
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.01.2017 11:57

13 студзеня біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў ўдзел у штогадовым калядным канцэрце навучэнцаў дзіцячых школ мастацтва г. Магілёва, які адбыўся ў абласным палацы культуры.

Тэмай сёлетняга канцэрта сталі словы «Чараўніцтва навагодніх задумаў».


У канцэрце прынялі ўдзел 800 таленавітых дзяцей з усяго Магілёва. Пасля канцэрта, прамаўляючы да дзеячаў культуры, выкладчыкаў і спецыяльных гасцей, біскуп Аляксандр падзякаваў за запрашэнне, а таксама павіншаваў прысутных са святамі Божага Нараджэння і Новага года.

Распавядаючы аб тым, якую вялікую ролю мае надзея ў жыцці кожнага чалавека, біскуп адзначыў: «Ніколі не губляйце надзеі, а таксама будзьце ёю для сваіх бліжніх, асабліва для маладога пакалення!»

Кс. Дзяніс Бразінскі, фота аўтара

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.