Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канцэрт у гонар святой Цэцыліі прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.11.2016 14:58

19 лістапада ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў. Падчас канцэрта гучалі як традыцыйныя спевы ў выкананні парафіяльнага хору, так і некаторыя сюрпрызы.

Адной з такіх «неспадзяванак» быў поўны пяшчоты i любовi спеў «Мама» ад парафіянкі Гэлены. Тэма пашаны да маці гучала таксама ў спевах дзяцей і моладзі. Утульнай і сямейнай атмасферай быў прасякнуты ўвесь канцэрт, асабліва калі спевы выконвалі сем’і.


Падчас канцэрта таксама гучалі творы, прысвечаныя Бацькаўшчыне.

Канцэрт, прысвечаны св. Цэцыліі — гэта не толькі спевы, але і выкананне музычных нумароў. У капліцы гучалі гітара, цымбалы, скрыпка, акардыён і саксафон.

Шмат нумароў было выканана і ў гонар Маці Божай. Сюрпрызам для сабраных на завяршэнне канцэрта быў спеў «Ave Maria» у выкананні пробашча парафіі кс. Аляксандра Мятліцкага SDB. Падчас «слоўка на дабранач» святар падкрэсліў, як важна не закопваць свае таленты, а дзяліцца імі з іншымі.

Вольга Перадкова, sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.