Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнікі руху «Хатні Касцёл» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пілігрымавалі да Брамаў Міласэрнасці мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.10.2016 13:37

15 кастрычнiка адбылася пiлiгрымка сем’яў супольнасцi «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii да Брамаў Мiласэрнасцi ў архікатэдральны касцёл Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мінску.

У гэты дзень праходзіла таксама сустрэча супольнасці, прысвечаная пачатку чарговага года фармацыйнай працы. Сустрэча, у якой прынялi ўдзел сем’i з Мiнска, Магiлёва i Маладзечна, а таксама анiматарская пара з Вiцебска, распачалася ружанцовай малiтвай ля фігуры Мацi Божай Фацімскай.

Потым адбылася святая Iмша, якую цэлебраваў дыяцэзiяльны мадэратар супольнасцi кс. Павел Шылак. Падчас гаміліі святар прадставiý разважаннi над прыпавесцю пра мiласэрнага айца (гл. Лк 15, 11-32). Два сыны з прыпавесцi сiмвалiзуюць два кiрункi, якiя ёсць i ў нас.

Першы кiрунак паказвае неабходнасць вырвацца з роднага дома i пазнаць жыццё з усiмi яго светлымi i цёмнымi бакамi, другi кiрунак паказвае абурэнне на мiласэрнасць да iншага. Прыпавесць дапамагае прабачыць свае памылкi, сапраўды спадзеючыся на мiласэрнасць Бога, паказвае, што, калi ўслухацца ў яе сэрцам, можна адкрыць наша сапраўднае «я» i вярнуцца на добры шлях.

Пасля Iмшы дыяцэзiяльная анiматарская пара пазнаёмiла ўдзельнiкаў сустрэчы са зместам паслання Цэнтральнага кола «Хатняга Касцёла», якое ў гэтым годзе прысвечаны тэме ўдзелу ў фармацыйных рэкалекцыях.

Удзел у рэкалекцыях цi дапамога ў iх правядзеннi разглядаюцца як учынкi мiласэрнасцi.

Было вырашана ў лiпенi 2017 года правесці фармацыйныя рэкалекцыі першай ступенi, на якiя запрашаюцца не толькi сем’i «Хатняга Касцёла», але і сем’i, якiя цiкавяцца сямейнай духоўнасцю.

Падчас урачыстага абеду сям’я  з Вiцебска — Уладзiмiр i Алена — пазнаёмiлі прысутных са станам спраў у супольнасцi «Хатнi Касцёл» Вiцебскай дыяцэзii i атрымалi запрашэнне да супольнай працы з сем’ямi супольнасцi Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii.

Даведацца падрабязней i запiсацца на рэкалекцыйны аазiс першай ступенi можна да 15 лiстапада па тэл.: +375 29 542 51 95.

Аляксандр i Алена Латушкiны,
фота з архіва супольнасці «Хатні Касцёл»

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.