«На Беларусі Бог жыве!» Першыя пілігрымы прывіталі Маці Божую ў Будславе | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2016 13:15

Першыя пілігрымы ўвайшлі ў Будслаў. У гэтым годзе самай першай пілігрымкай, якую прывітаў а. Віктар Бурлака OFM, кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, стала пілігрымка з Ракава.

«Нас прыйшло 85 чалавек», — паведаміў кс. Дзмітрый Барыла, духоўны кіраўнік пілігрымаў.

«На Беларусі Бог жыве», — усклікалі радасныя пілігрымы, якія потым са спевам наблізіліся да алтара, каб крыжам легчы перад Той, да якой ішлі пяць дзён.

Невялікі прывілей тых, хто прыходзіць крыху раней за ўсіх, — затрымацца ў святыні пасля вялікага і спякотнага шляху на хвілінку-другую больш, чым наступныя пілігрымы, што ідуць чарада за чарадой і запаўняюць шматгалоссем і шматколернасцю наваколле.

Аксана Ючкавіч

Фота Міколы Новіка

 
© 2003-2024 Catholic.by