Летні адпачынак для дзяцей прайшоў у слуцкай парафіі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.06.2016 21:56

З 14 па 24 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія ў Слуцку адбыўся летні адпачынак для дзяцей.

На «канікулах з Богам» пад дэвізам «Шчаслівыя міласэрныя» дзеці мелі магчымасць не толькі разам бавіцца, удзельнічаць у розных конкурсах і гульнях, але і пазнаёміцца з апосталамі міласэрнасці: святой Фаўстынай, святым Францішкам, святой Ядвігай, святым Мікалаем, благаслаўлёнай Маці Тэрэзай з Калькуты і іншымі.

На прыкладзе гэтых сведкаў Божай Міласэрнасці дзеці стараліся зразумець, што такое міласэрнасць і як быць міласэрнымі ў штодзённым жыцці.



Арганізатары спадзяюцца, што «канікулы з Богам» былі для дзяцей не толькі часам радаснага адпачынку з сябрамі, але і асаблівым часам сустрэчы з міласэрным Езусам.

С. Яна Аляксеева, (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by