Гадавіну прыняцця Першай святой Камуніі адзначылі дзеці ў Багданаве | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.05.2016 15:17

22 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Багданаве 18 дзяцей у беласнежных альбах прыгадалі сабе дзень сваёй Першай Камуніі, якую ім удзяліў былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці (гл. матэрыял і фотарэпартаж з мінулага года).

Пры запаленых камунійных свечках дзеці аднавілі сваю веру ў Езуса Хрыста і больш свядома паабяцалі несці гэты скарб святой веры праз жыццё.

Пасля святой Імшы дзеці разам з бацькамі, законнай сястрой і пробашчам парафіі кс. Ігарам Лашуком сустрэліся ў катэхетычным класе за салодкім сталом.

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by