Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў пастырскую візітацыю ў Касцюковічах
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.04.2016 16:35

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Касцюковічах. Візітацыя пачалася 24 красавіка.

r

Першым пунктам візітацыі было наведванне каталіцкай сям’і ў вёсцы Новыя Саматэвічы.

Пасля святой Імшы біскуп сустрэўся з дзецьмі, якія па суботах наведваюць гурток у касцёле. Яны разам зрабілі цікавы выраб — «вясёлага чалавечка», і біскуп Аляксандр Яшэўскі такім чынам змог узгадаць сваё дзяцінства.

Вечарам іерарх маліўся ў Канічах на месцы разбуранага касцёла.


25 красавіка біскупа прывіталі прадстаўнікі парафіі, дзеці і настаўнікі. Затым пробашч кс. Андрэй Далянскі зрабіў справаздачу  з жыцця і дзейнасці парафіі. Біскуп у сваім слове выказаў удзячнасць парафіянам за іх любоў да Бога і Касцёла і за тое, што ў духу гэтай любові яны будуюць парафіяльную супольнасць.


Іерарх цэлебраваў Эўхарыстыю, падчас якой у эмацыйнай і пранікнёнай гаміліі засяродзіў увагу на любові Бога, які прыходзіць да людзей падчас кожнай Імшы.


Таксама падчас літургіі адбыўся хрост маленькага Філіпа.


Пасля было зроблена сумеснае фота з біскупам Аляксандрам Яшэўскім і адбылася сустрэча іерарха з вернікамі.

Візітацыя ўключала таксама размову і малітву біскупа са святаром.

Ала Іртова

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.