Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фонд «Адкрытыя сэрцы» правёў семінар на тэму зніжанай плоднасці
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.04.2016 11:20

16–17 красавіка ў Магілёве праходзіў чарговы семінар па зніжанай плоднасці. Арганізатарам падобных мерапрыемстваў у Беларусі з’яўляецца дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» і непасрэдна яго кіраўнік Уладзіслаў Валаховіч.

Сустрэча пачалася з малітвы і прывітання ўдзельнікаў, пасля гэтага Уладзіслаў Валаховіч выступіў з дакладам «Сувязь зніжанай плоднасці і духоўнасці».

Дакладчык прыводзіў шмат цытат і сведчанняў з біблійных тэкстаў аб негатыўным уплыве аддалення чалавека ад Бога на прыкладах звароту да язычніцтва, ідалапаклонства, чараўніцтва і г.д.

Цікавай была заўвага настаўніка сімптатэрмальнага метада Алісы Івановай аб тым, што верыць патрэбна ў Бога, а не ў метад. Ёсць навукова даказаныя факты, і мы можам проста прымяняць іх на практыцы.

Акушэр-гінеколаг Людміла Баракова распавяла пра прычыны зніжанай плоднасці ў сучасных сужэнскіх парах, прывяла даныя аналізу сучаснай дыягностыкі і лячэння бясплоднасці.

Таксама праходзіла праца з картамі (як калектыўная, так і індывідуальная) з выкананнем дамашняга задання.

Інструктар МРП (метада распазнавання плоднасці) Аксана Дашкевіч распавяла аўдыторыі пра ўплыў УГД (ультрагукавога даследавання) на дзіця. Новымі і важнымі аказаліся веды пра метад даследавання на позніх тэрмінах цяжарнасці «кардыётагаграфія» (КТГ), фізічныя якасці якога блізкія да ультрагукавога.

Разглядаліся таксама разнастайныя клінічныя выпадкі зніжанай плоднасці на прыкладзе карыстальнікаў МРП (метаду распазнавання плоднасці) і канкрэтных карт назірання. Казалі аб магчымай дыягностыцы найбольш прыватных гінекалагічных праблем пры дапамозе МРП і ўплыве штучных гармонаў на першы трыместр цяжарнасці.

Акрамя гэтага, падчас семінару ўдзельнікі абмеркавалі шляхі рашэння найбольш тыповых гінекалагічных праблем, а таксама дапамогу мужчынам са зніжанай плоднасцю. Даволі змястоўнай па гэтай тэме была прэзентацыя Веры Сярдзюк, жонкі праваслаўнага святара, аб мужчынскім здароўі.

Таксама на парадку дня стаялі пытанні па распаўсюджванні ведаў аб экалогіі сужэнства, сборы сведчанняў аб сем’ях, якія не выкарыстоўваюць кантрацэпцыю, цудоўных зачаццях на аснове ведаў пра метад распазнавання плоднасці.

Паводле prolife-belarus.org,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.