Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычны гурт «Боско-бэнд» выступіў з канцэртам у Бараўлянах
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.02.2016 14:45

7 лютага ў салезіянскую парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў і ў араторый св. Дамініка Савіо ў а.г. Бараўляны завітаў музычны гурт «Боско-бэнд» з парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Гурт складаецца з дзяцей і моладзі, якія, натхнёныя харызмай святога ксяндза Боско, імкнуцца падзяліцца сапраўднай радасцю, добрым настроем і сваёй любоўю да Хрыста.

Падчас канцэрту прагучала шмат спеваў. Некаторыя з іх былі прысвечаны адной з найважнейшых і найдаражэйшых асобаў у жыцці кожнага чалавека — маці.

Прысутных чакалі музычныя сюрпрызы ў выкананні Стаса і Даніэля Лазаравых, якія праз гранне на саксафоне і акардыёне падзяліліся сваім імкненнем да харызмы св. Яна Боско.

Прагучала і некалькі музычных кампазіцый, якія распавядалі пра жыццё салезіянскіх святых: Марыі Дамінікі Мадзарэлло і Яна Боско.

Заключны спеў быў вельмі чароўны і па-адметнаму зімовы, і праз яго ўдзельнікі гурта, як і праз увесь канцэрт, пажадалі прысутным добрага настрою, а таксама абуджэння ў імкненні да святасці.

Паводле sdb.by (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.