Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Калядны канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа прайшоў у касцёле ў Беразінскім
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.02.2016 12:05

31 студзеня ў касцёле Божага Цела ў Беразінскім адбыўся канцэрт хору Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Хор складаецца з 40 удзельнікаў.

Унутраны парадак касцёла, напоўненага слухачамі, цёплая атмасфера і прыгожыя спевы выканаўцаў натхнілі і прыемна ўразілі. Пасля канцэрту слухачы і выканаўцы з задавальненнем  праводзілі час за гарбатай і пачастункамі ў парафіяльнай кавярні «Хрысціянская надзея» і дзяліліся ўражаннямі.

Кіраўнікі і ўдзельнікі хору выказалі захапленне касцёлам і асабліва акустыкай, якая была ў ім. Яны запланавалі на будучыню рэгулярна праводзіць такія канцэрты хору ў касцёле ў Беразінскім. Кіраўнікі хору адзначалі, што хацелі б, каб касцёл у Беразінскім стаў улюбёнай пляцоўкай для выканання іх твораў.

На развітанне ўдзельнікі хору доўга махалі рукамі, кажучы святыні ў Беразінскім: «Да новай сустрэчы!» У сваю чаргу парафіяне пачалі рыхтавацца да Вялікага посту і новай сустрэчы з хорам.


Кс. Сяргей Бараўнёў, (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.