У Магілёве абмеркавалі магчымасць аднаўлення каталіцкага касцёла св. Антонія | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.01.2016 12:57

Магчымасць аднаўлення каталіцкага касцёла святога Антонія ў раёне Падніколле ў Магілёве стала адным з пунктаў, абмеркаваных 25 студзеня ў магілёўскім гарвыканкаме.

Сярод іншага ішла гаворка і пра магчымасць аднаўлення ў той жа мясцовасці яўрэйскай Халоднай сінагогі, а таксама Пакроўскай праваслаўнай царквы.

Як паведамляе партал naviny.by са спасылкай на словы старшыні Беларускага грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, ужо ёсць адпаведныя эскізы, і такая магчымасць маецца, аднак гэта справа не бліжэйшых гадоў.

Датычна аднаўлення Пакроўскай царквы, то яе плануюць дакладна аднавіць у бліжэйшы час. На сёння магілёўскі гарвыканкам прымае пісьмовыя прапановы і заўвагі да праекта аднаўлення Пакроўскай царквы.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by