Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чыгуначнікі Маладзечна ўшанавалі сваю нябесную апякунку
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.11.2015 16:33

25 лістапада чыгуначнікі г. Маладзечна ўшанавалі сваю апякунку – святую Кацярыну Александрыйскую.

Святкаванне пачалося святой Імшой у парафіі Св. Юзафа, якую ўзначаліў кс. Міхал Бубен, душпастыр чыгуначнікаў у Маладзечне. У гаміліі святар разважаў над тым, як важна ў будаванні прафесійнай супольнасці засноўвацца на хрысціянскіх духоўных каштоўнасцях.


Пасля Імшы ў сямейнай атмасферы адбыліся пачастунак і сустрэча, падчас якой былі абмеркаваны планы душпастырскай дзейнасці на бягучы год, а ўдзельнікі пілігрымкі ў Рым падзяліліся сваімі ўражаннямі і фотапрэзентацыяй з агульнай аўдыенцыі ў Папы Францішка.


(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.