Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве прывітала новага пробашча | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.10.2015 15:15

11 кастрычніка ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылося прывітанне новага пробашча кс. Віталія Драздоўскага. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

Імша пачалася прыгожым уваходам пробашча і прыняццем парафіі і парафіяльных абавязкаў. Новага душпастыра сардэчна прывіталі вернікі парафіі.

У адрас новага пробашча прагучала шмат цёплых словаў падтрымкі. Парафіяне запэўнілі святара ў сваёй малітве і дапамозе ў спецыфічнай працы на Магілёўскай зямлі.


(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by