Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кс. Ігар Мутрук цэлебраваў у Свіры прыміцыйную Імшу
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.10.2015 14:27

11 кастрычніка ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася  прыміцыйная святая Імша кс. Ігара Мутрука.

Парафіяне былі вельмі рады прысутнасці новапрэзбітэра, вядомага ім з рэкалекцый, якія кс. Ігар праводзіў у Свіры перад прэзбітэрскім пасвячэннем.

Падчас Імшы новапрэзбітэр распавёў пра сваё пакліканне і падзяліўся радасцю быцця святаром.

Напрыканцы Эўхарыстыі парафіяне выказалі маладому святару віншаванні і падзяку за дар яго служэння. Новапрэзбітэр удзяліў усім прысутным індывідуальнае Божае благаслаўленне.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.