У мінскім араторыі адбылося адкрыццё новага тэатральнага сезону | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.10.2015 21:52

9 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбыўся тэатральны вечар. Арганізатарамі гэтага свята імправізацый па традыцыі сталі салезіяне супрацоўнікі Аляксандр Перадкоў і Уладзіслаў Зарэцкі, якім дапамагалі аніматары Кацярына Мальцава і Павел Купцоў.

Тэмай тэатральнага вечару стала адкрыццё. Удзельнікам было прапанавана апрануць на сябе маскі спартсменаў, бізнесменаў і навукоўцаў і з пункту гледжання гэтых людзей паглядзець на адкрыцці, якія можна здзейсніць у сваім жыцці.
 
Падчас вечару было шмат гумару, жартаў і станоўчых эмоцый.
 
Таксама арганізатары не абмінулі ўвагай імянінніка, якім быў у гэты дзень кс. Іван Огар SDB, адказны за мінскі араторый. Для святара быў падрыхтаваны адмысловы нумар, у якім ён мог адчуць сябе ўдзельнікам папулярнай у недалёкім мінулым гульні “Слабое звяно”.
 
Калі гульня была скончана, а вынікі падведзены, тэатральны вечар працягнуўся ў выглядзе гарбаты і салодкага стала. Напрыканцы арганізатары звярнуліся да прысутных са слоўкам, а кс. Іван Огар удзяліў усім благаслаўленне.

Паводле www.serebranka.sdb.by

(AG)

 

Фота www.serebranka.sdb.by

 
© 2003-2024 Catholic.by