Новага дырэктара салезіянскай супольнасці прывіталі ў Мінску | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.09.2015 09:53

27 верасня падчас святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара, якому з гэтага часу належыць несці ў ёй сваё служэнне. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB.

З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана Огара, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне «супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве».
 
Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, выказаўшы яго праз афіцыйны ліст, скіраваны да Салезіянскай сям’і нашай краіны.
 
Напрыканцы святой Імшы Салезіянская сям’я, якая служыць у мінскай парафіі, і прысутныя вернікі сардэчна прывіталі кс. Івана Огара, абяцаючы яму сваю падтрымку і выказваючы надзею на сумесную плённую працу дзеля збаўлення душаў.
 
Згодна з рашэннем дэлегата, кс. Павел Шчарбіцкі SDB будзе несці далейшае служэнне ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла. Імша падзякі святару за плённае служэнне ў мінскай парафіі адбудзецца 30 верасня ў 19.00.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by