Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Палачанах адбылася парафіяльная ўрачыстасць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.08.2015 10:46

16 жніўня ў парафіі Святога Роха ў вёсцы Палачаны (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) адзначылі галоўную парафіяльную ўрачыстасць.

Перажыць гэтае свята разам з вернікамі парафіі Святога Роха прыйшлі пілігрымы з суседняй парафіі  Божага Цела ў вёсцы Беразінскае. Іх прывітаў на пачатку святой Імшы пробашч ксёндз Сяргей Бараўнёў.

Імшу ўзначаліў ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч, які нагадаў, што хрысціянін - гэта радасны чалавек і ў такія святочныя дні на яго твары павінна зіхацець усмешка. Гамілію прамовіў ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч.

Пасля Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і працэсія вакол касцёла.



Потым па традыцыі адбылася індывідуальная малітва над кожным з прысутных праз заступніцтва св. Роха. Святкаванне завяршылася канцэртам духоўнай музыкі.

Андрэй Бурак (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.