Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фаершоў у Івянцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.07.2015 03:00

Вечар другога дня моладзевай сустрэчы ў Івянцы завяршыўся канцэртам ўдзельнікаў "музычнай майстэрні", гуртоў “Laudans” і “Parakletos”. Разбавіла музычную частку праграмы грандыёзнае і запамінальнае фаершоў.

Адкрываў канцэрт ужо даволі знаёмы гурт “Laudans”. Музыкі разагрэлі маладую публіку, якая ўжо з трэцяй песні гурта ўставала са сваіх месцаў, уздымала рукі і гарэзліва скакала каля сцэны, наладжваючы міні-флэшмобы.  

Змянілі музыкаў удзельнікі "майстэрні". Яны выканалі ўсім вядомыя спевы і кампазіцыі, якія прыдумалі падчас музычных заняткаў.

Сапраўдным адкрыццём вечара было фаершоў, што прыехала ў Івянец з Польшчы. Завяршылі канцэрт хлопцы з “Parakletos”.

Марына Валасар
Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.