Івянец заклікае да навяртання | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.07.2015 18:00

Канцэртам-малітвай скончыўся першы дзень сустрэчы моладзі ў Івянцы, якая праходзіць з 24 па 26 ліпеня.

Асноўнай думкай сустрэчы моладзі з'яўляецца навяртанне, якое было прадстаўлена праз тэатральныя выступленні, канцэрты гуртоў, прамовы ўдзельнікаў аб навяртанні ў іх уласным жыцці.

Адным з яскравых момантаў канцэрта з'яўлялася тэатральная пастаноўка, якая была заснавана на рэальных падзеях з асабістага жыцця ўдзельніцы.

Гэты матэрыял падрыхтаваны ўдзельнікамі майстар-класа па журналістыцы падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы.

 
© 2003-2024 Catholic.by